Як выдаліць рэзервовыя копіі?
Адну — значком кошыка ў яе радку, усе адразу — кнопкай «Выдаліць усе» ўверсе раздзела. Копіі выдаляюцца і на тэлефоне, і ў воблаку, вярнуць іх нельга, таму праграма просіць пацвярджэння.
Калі вы ўвайшлі ў акаўнт, а воблака зараз недаступнае, «Выдаліць усе» не выдаліць нічога: інакш копіі засталіся б напалову і вярнуліся б з воблака пры наступнай зверцы. Паўтарыце, калі з'явіцца інтэрнэт.
На сайце копію можна выдаліць у асабістым кабінеце, у раздзеле «Рэзервовыя копіі». Самі абранае і гісторыя пры выдаленні копій не мяняюцца.