Ці захаваюцца копіі, калі згубіць або змяніць тэлефон?

Так, калі вы ўвайшлі ў акаўнт: кожная копія выгружаецца ў воблака сайта. На новым тэлефоне ўвайдзіце ў той жа акаўнт — воблачныя копіі з'явяцца ў спісе, і любую з іх можна аднавіць.

Без інтэрнэту копія застаецца на тэлефоне і загружаецца ў воблака сама пазней — пры ўваходзе ў акаўнт, з'яўленні сеткі або адкрыцці спіса копій. Значок у радку паказвае, дзе ляжыць копія: на тэлефоне і ў воблаку, толькі ў воблаку (напрыклад, зроблена на іншым тэлефоне або да пераўсталёўкі) або толькі на тэлефоне.

Без уваходу ў акаўнт копіі захоўваюцца толькі на тэлефоне і знікнуць разам з ім або пры выдаленні праграмы. Такую копію можна захаваць файлам.

Воблачныя копіі відаць і на сайце: асабісты кабінет → «Рэзервовыя копіі». Як перанесці месцы цалкам — у інструкцыі пра пераезд на новы тэлефон.

Засталіся пытанні? Напішыце ў падтрымку.