Як расставіць абраныя месцы ў сваім парадку?
Націсніце на месца ў Абраным, затрымайце палец і вядзіце радок уверх або ўніз. Сартаванне само пераключыцца на «Уручную», а новы парадак сыдзе ў акаўнт.
Перанос працуе пры любым сартаванні: пры першым пераносе бягучы парадак на экране становіцца пачатковым ручным, а далей вы рухаеце месцы як зручна. Каля краю экрана спіс пракручваецца сам. Калі адпусціць палец, не зрушыўшы радок, адкрыецца перайменаванне.
Доўгае націсканне на значок месца злева адкрывае выбар значка, а не перанос. Калі давесці радок да чыпа групы і адпусціць, месца пераедзе ў гэту групу. Ручны парадак, як і сартаванне, — функцыя Premium.