Ці бачныя «Мае маршруты» на іншым тэлефоне?
Так, з Premium і ўваходам у акаўнт: захаваны маршрут сам адпраўляецца ў воблака і з'яўляецца на ўсіх вашых прыладах і ў асабістым кабінеце на сайце. Воблака маршрутаў працуе ў версіях праграмы, навейшых за 1.2.0.
Значок каля маршруту ў спісе «Мае маршруты» паказвае, дзе ён: воблака з галачкай — «У воблаку», воблака са стрэлкай — «Чакае адпраўкі ў воблака» (няма інтэрнэту — маршрут адправіцца, як толькі з'явіцца сувязь). Нічога націскаць не трэба: праграма звярае спіс пры ўваходзе, калі з'яўляецца інтэрнэт, пасля кожнай змены і, пакуль яна адкрыта, адразу пасля змены на іншай прыладзе.
Перайменаванне і выдаленне таксама расходзяцца па ўсіх прыладах. Калі маршрут змянілі ў двух месцах, застаецца больш позняя змена. У воблаку змяшчаецца да 100 маршрутаў; калі месца не хапае, праграма скажа пра гэта, а маршрут застанецца на тэлефоне. Падрабязна — у інструкцыі пра «Мае маршруты».