Дзе паглядзець актыўныя сеансы ўваходу?

У асабістым кабінеце на сайце, у раздзеле бяспекі: там спіс вашых сеансаў, і любы з іх, акрамя бягучага, можна завяршыць.

Сеансы сайта і прывязаныя прылады праграмы — розныя спісы: першы кіруе ўваходам у кабінет, другі — сінхранізацыяй з тэлефонам. Калі вы згубілі тэлефон, адклічце прыладу, а не толькі сеанс.

Засталіся пытанні? Напішыце ў падтрымку.